БЕЛ Ł РУС

Грамадзян Украіны будуць пускаць у Еўропу без віз

22.04.2013 / 14:56

Еўрапарламент падтрымаў праект пагаднення па спрашчэнні афармлення кароткатэрміновых віз для жыхароў Украіны з біяметрычнымі пашпартамі.

Такое рашэнне прынята дэпутатамі на сесіі ў Страсбургу.

«Гэты крок сведчыць пра тое, што, нягледзячы на ​​сённяшнія цяжкасці ў адносінах паміж Украінай і ЕС, мы імкнемся да ўмацавання кантактаў паміж нашымі грамадзянамі.

Аднак у адказ на гэтыя саступкі Еўрасаюз хоча бачыць прагрэс Украіны ў тым, што тычыцца рэалізацыі прынцыпаў вяршэнства закона і дэмакратыі», — заявіў дэпутат Еўрапарламента, брытанскі лейбарыст Клод Мараес.
Пагадненне аб новых паслабленнях візавага рэжыму для грамадзян Украіны рыхтуюць Еўракамісія і ўрад гэтай краіны.

Згодна з дакументам, для кароткатэрміновага (да 90 дзён) знаходжання ў краінах Шэнгенскай зоны жыхары Украіны вызваляюцца ад працэдуры афармлення віз пры наяўнасці біяметрычных пашпартоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула