БЕЛ Ł РУС

HSBC: Рост вытворчасці ў Кітаі працягвае запавольвацца

23.04.2013 / 10:41

Рост прамысловай вытворчасці ў Кітаі ў красавіку запаволіўся, што выклікае сур'ёзныя засцярогі з нагоды аднаўлення эканомікі краіны, паведамляе банк HSBC.

Прычынай зніжэння хуткасці росту прамысловай вытворчасці аналітыкі банка патлумачылі падзеннем экспартных заказаў, што, у сваю чаргу, звязана з паслабленнем попыту на сусветным рынку.

Летась рост эканомікі Кітая быў ​​самым слабым за апошнія 13 гадоў.

Фондавыя біржы адрэагавалі на статыстыку HSBC падзеннем. Зніжэнне катыровак на Шанхайскай фондавай біржы ў аўторак склала 1,4%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула