БЕЛ Ł РУС

Канфіскавана бананаў на 1 млрд рублёў

23.04.2013 / 10:50

Гаспадарчым судом Мінска ў даход дзяржавы канфіскаваныя дзве партыі бананаў агульным коштам больш за 1 мільярд рублёў.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, кантрабандны тавар быў канфіскаваны ў Мінску 27 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі і падатковай інспекцыі. Спачатку на тэрыторыі складскіх памяшканняў былі знойдзеныя 33 тоны бананаў на суму 495 млн. рублёў, якія захоўваліся без адпаведных дакументаў, а затым затрымана аўтамашына «Рэно», якой кіраваў жыхар Столінскага раёна. Ён без адпаведных дакументаў перавозіў 39,6 т бананаў на суму 594 млн. рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула