БЕЛ Ł РУС

Міністры замежных спраў ЕС абмеркавалі адносіны з Беларуссю

23.04.2013 / 15:16

Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза на пасяджэнні 22 красавіка абмеркавалі адносіны з Беларуссю.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Літвы паводле вынікаў удзелу літоўскага міністра Лінаса Лінкявічуса ў пасяджэнні Рады ЕС у Люксембургу.

«Міністры замежных спраў абмеркавалі адносіны з Беларуссю. Рада вітала рашэнне пра аднаўленне працы шведскага пасольства ў Мінску і выказала надзею, што з набліжэннем Віленскага саміту [Усходняга партнёрства] з'явяцца і іншыя прыкметы паляпшэння адносін з ЕС», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі прэс-службы, Лінкявічус таксама адзначыў, што ў святле саміту Усходняга партнёрства, што мае адбыцца ў Вільніў лістападзе гэтага года, Еўрасаюз «павінен знайсці спосабы лепш улічваць чаканні партнёраў».

Лінкявічус заявіў, што памілаванне былога міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Луцэнкі было «доўгачаканым і вельмі важным крокам, які сведчыць пра тое, што Украіна гатова замацаваць свой еўрапейскі выбар і падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС».

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што ў сакавіку практычна былі завершаны перамовы па пагадненнях аб асацыяцыі з Арменіяй, Грузіяй і Малдовай і выказаў надзею на хуткае завяршэнне перамоў па пагадненнях аб свабодным гандлі.

Варта адзначыць, што ў паведамленні прэс-службы Рады ЕС паводле вынікаў сустрэчы міністраў не згадваецца пра тое, што на пасяджэнні абмяркоўвалася беларускае пытанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула