БЕЛ Ł РУС

Партыя БНФ супраць расійскай авіябазы

23.04.2013 / 21:33

Партыя БНФ мае намер усімі даступнымі негвалтоўнымі сродкамі пратэставаць супраць размяшчэння расійскіх знішчальнікаў на беларускай зямлі і супраць іх знаходжання ў беларускім небе.
Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджаным сёння каментарыі лідара партыі Алексея Янукевіча наконт агучаных 23 красавіка ў Мінску міністрам абароны РФ планаў па стварэнні на тэрыторыі краіны расійскай авіябазы.

«Размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі расійскіх ваенных баз не толькі супярэчыць нацыянальным інтарэсам і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь як нейтральнай дзяржавы, але і пагражае бяспецы кожнага беларуса», — сказаў Янукевіч.

Ён лічыць, Расія перайшла да адкрытых дзеянняў, накіраваных на ператварэнне Беларусі ў буферную зону па абароне сваіх інтарэсаў.
«Як было шмат разоў за апошнія 200 гадоў, Крэмль хоча за кошт жыццяў беларусаў гарантаваць свой спакой і бяспеку», — заявіў лідар Партыі БНФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула