БЕЛ Ł РУС

Старшыня Жыткавічаў звольнены за ўчынак, не сумяшчальны са знаходжаннем на дзяржаўнай службе

24.04.2013 / 11:51

Мікалай Какора

Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб вызваленні Мікалая Какоры ад пасады старшыні Жыткавіцкага райвыканкама «за грубае парушэнне службовых абавязкаў і здзяйсненне правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Па дадзеных праваахоўных органаў, Какоры здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні, у выніку якіх нанесены ўрон Жыткавіцкаму райвыканкаму і ў асабліва буйным памеры прадпрыемству «Белдзяржстрах».

Матэрыялы праверкі МУС перададзеныя ў Следчы камітэт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула