БЕЛ Ł РУС

Берлін уводзіць падатак на турыстаў: +5% да кошту пражывання ў гатэлі

24.04.2013 / 12:29

У Берліне з 1 ліпеня 2013 г. будзе ўведзены падатак на турыстаў. Як паведамляе Associated Press, ён будзе брацца ў гатэлях і складзе 5% ад кошту пражывання. За кошт новага падатку Берлін спадзяецца штогод атрымліваць каля 25 мільёнаў еўра.

Падатак будзе распаўсюджвацца на турыстаў, якія спыняюцца як у гатэлях, так і ў хостэлах або месцах для кемпінгу. У той жа час падатак не трэба будзе плаціць наведвальнікам сталіцы Германіі, якія прыбылі ў Берлін з дзелавымі мэтамі. AP адзначае, што пакуль невядома, як улады Берліна будуць адрозніваць турыстаў ад бізнесменаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула