БЕЛ Ł РУС

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў могуць скараціць

24.04.2013 / 16:43

Прыбытковы дом у Баранавічах. Фота Алеся Гізуна.

Такую выснову можна зрабіць з адказу баранавіцкіх чыноўнікаў на запыт Intex-press наконт лёсу будынка былога прыбытковага дома па вуліцы Тэльмана ў Баранавічах.

У лісце за подпісам начальніка аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама Генадзя Чарняўскага паведамляецца, што наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці былому прыбытковаму дому, а таксама і іншым будынкам горада «не плануецца ў сувязі з даручэннем Савета Міністра РБ ад 23.03.2013 № 05/206-88 аб неабходнасці аналізу існуючага Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў і ўнясення прапаноў па яго скарачэнні».

Пры гэтым у адказе паведамляецца, што «аддзел культуры зацікаўлены ў тым, каб захаваць помнікі архітэктуры горада, якія з’яўляюцца сапраўднымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула