Лідары апазіцыі наведваюць Чарнобыльскую зону
На 25 красавіка запланаваная іх паездка ў раёны, якія пацярпелі ад чарнобыльскай бяды.
У паездцы возьмуць удзел Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі і прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду». Вядома, што, сярод іншых гарадоў, яны наведаюць Хойнікі і Карму.
Учора паездку па забруджаных Чарнобылем мясцiнах здзейснiла дэлегацыя БНФ на чале з лiдарам партыi Аляксеем Янукевiчам.
Нагадаем, 26 красавіка ў Мінску пройдзе традыцыйная вулічная акцыя «Чарнобыльскі шлях», дазвол на яе правядзенне далі гарадскія ўлады. Збор удзельнікаў прызначаны ў пятніцу на 18.30 каля кінатэатра «Кастрычнік». Скончыцца акцыя павінна а 21-й у парку Дружбы народаў.