БЕЛ Ł РУС

Пад Ашмянамі знайшлі 20-гадовага навучэнца. Замерз у полі тры месяцы таму

25.04.2013 / 09:52

Хлопец выехаў з Ашмянаў, але да роднай вёскі не даехаў

Недалёка ад вёскі Гароднікі Ашмянскага раёна вечарам 19 красавіка каля лесу быў знойдзены труп 20-гадовага жыхара вёскі Луды.

Хлопец вучыўся ў Ашмянскім дзяржаўным прафесійным аграрна-тэхнічным каледжы. 9 студзеня ён прапаў.

Пракурор Ашмянскага раёна Андрэй Клышэвіч распавёў: цела зніклага навучэнца каледжа знайшоў мясцовы жыхар. Мужчына гуляў з сабакам.

Пра знікненне хлопца 10 студзеня ў міліцыю заявіла яго маці. Яна тады сказала, што сын 9 студзеня пасля заняткаў у каледжы сеў у Ашмянах на аўтобус.

Прыехаў у Граўжышкі (цэнтр сельсавета), але да хаты ў Лудах так і не дайшоў.

Па факце знікнення была заведзена крымінальная справа.

Бачных пашкоджанняў на целе памерлага не выяўлена. Можна меркаваць, што смерць наступіла ад пераахаладжэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула