БЕЛ Ł РУС

Гарадзенцы за Каложу

16.08.2007 / 16:52

Сямён Печанко

На сайце Ленінскага р-ну Горадні працягваецца апытаньне месьцічаў. Гэтым разам яно датычыць найбольш значных аб’ектаў гораду.

На сайце Ленінскага раёну Горадні працягваецца апытаньне месьцічаў. Гэтым разам яно датычыць найбольш значных аб’ектаў гораду.

Сярод адметнасьцяў Горадні яго жыхарам прапануюцца ў наступнай пасьлядоўнасьці: Драматычны тэатар, рака Нёман, Стары і Новы замкі, царква Барыса і Глеба (Каложа), парк Жылібэра, храмы гораду ды іншае. Галасаваньне яшчэ актыўнае. На дадзены момант перавагу мае Каложа, другое месца дзеляць Стары і Новы замкі ды мясцовыя храмы. Адначасова сайт запрашае прыняць удзел у конкурсе прызнаньня ў каханьні да любага гораду «Мая Горадня — мая ўзнагарода».

Апошняе апытаньне актыўна абмяркоўваецца на гарадзенскім блогу s13. Яго наведнікі выказваюцца досыць крытычна да апытаньняў на афіцыйных сайтах. Выклікае пытаньне пералік аб’ектаў, прапанаваных у апошнім апытаньні, у прыватнасьці, чаму Каложа вынесеная асобным пунктам у той час, калі прысутнічае пункт «храмы». Аўтар артыкулу мяркуе, што галасаваньні на афіцыйных старонках ні на што не ўплываюць, а іх вынікі стала мадэруюцца. Насьцярожвае няяснасьць, што датычыць мэтаў такога зандаваньня грамадзкай думкі.

Варта нагадаць, што Каложу ў хуткім часе чакае рэканструкцыя, што моцна непакоіць мясцовых гісторыкаў і краязнаўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула