БЕЛ Ł РУС

У Львове забаранілі савецкую і нацысцкую сімволіку

25.04.2013 / 16:32

За гэтае рашэнне прагаласавала 70 дэпутатаў гарадской рады.

Дэпутаты Львоўскага гарадской рады 25 красавіка забаранілі выкарыстоўваць «акупацыйную сімволіку — сімволіку СССР, камуністычную і нацысцкую на тэрыторыі горада Львова». За гэтае рашэнне прагаласавала 70 дэпутатаў, паведамляе сайт Zaxid.net.

У тым ліку дэпутаты забаранілі вывешваць такую сімволіку на будынках і падчас масавых мерапрыемстваў.

Дэпутаты ад партыі «Свабоды» Любамір Мельнічук адзначыў: «У цэнтральных СМІ бачым, як пэўныя палітычныя партыі не ўкраінскага напрамку, адкрытыя ўкраінафобы спрабуюць нагнятаць сітуацыю ў Львове па трагічных датах у гісторыі Украіны. Улічваючы пазіцыю, якая з'яўляецца адназначнай адносна недапушчэння якіх-небудзь правакацый ў Львове 8-9 мая, прапануем забараніць выкарыстоўваць акупацыйную сімволіку на тэрыторыі горада».

Год таму аналагічнае рашэнне гарадской рады апратэставала пракуратура Львоўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула