БЕЛ Ł РУС

Мінадукацыі разважае пра яшчэ не прынятыя правілы артаграфіі

17.08.2007 / 08:30

Nashaniva.com

Паводле начальніка ўпраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Юрыя Гладкова, новыя правілы будуць уводзіцца ў навучальны працэс паступова, як гэта адбывалася у 50‑я гады мінулага стагодзьдзя.

Паводле начальніка ўпраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Юрыя Гладкова, міністэрства пакуль не распрацавала праграму для ўвядзення новых правіл у школах. Яны будуць уводзіцца ў навучальны працэс паступова, як гэта адбывалася у 50‑я гады мінулага стагоддзя.

Старыя падручнікі будуць гэтак жа паступова замяняцца на новыя. Пакуль яшчэ не вядома, калі новыя правілы будуць афіцыйна прынятыя — першае чытанне дакумента адбудзецца на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Пасля іх павінен зацвердзіць Савет Рэспублікі. А вось Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў больш аператыўна збіраецца ўводзіць новыя правіла беларускай арфаграфіі ва ўступныя іспыты і тэсты.

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула