БЕЛ Ł РУС

У Польшчы, Аўстрыі і Босніі робяць найменш абортаў — інфаграфіка

29.04.2013 / 00:20

ЯМ

У Беларусі перарываюцца 19,7% цяжарнасцяў, найбольш ва Усходняй Беларусі.

Колькі цяжарнасцяў у еўрапейскіх краінах перарываецца? Роберт Джонсан штогод робіць інфаграфіку-справаздачу з падлікамі на гэтую тэму.

Доля перарваных цяжарнасцяў у Еўропе.

Доля перарваных цяжарнасцяў у Беларусі (2010 год).

Як бачна, найменшая доля абортаў у Польшчы — зрэшты, у гэтай краіне перарванне цяжарнасці забароненае законам.

А вось у Беларусі абортам сканчваецца пятая цяжарнасць.
Роберт Джонсан расфарбаваў нашу краіну ў цёмна-аранжавы колер (20–30% абортаў). Насамрэч, згодна з дадзенымі Белстата, у 2011 былі зафіксаваныя 136 222 цяжарнасці, з іх перарваныя — 19,7%.

Існуе і мапа, якая паказвае долю абортаў у кожнай з беларускіх абласцей. Яна зробленая па выніках 2010 года.

На Міншчыне, Гродзеншчыне і Брэстчыне паказчык быў меншым за 20%, у астатніх трох рэгіёнах — большым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула