БЕЛ Ł РУС

У Грэцыі звольняць 15 тыс. дзяржслужачых

29.04.2013 / 9:6

Прыняцце закона суправаджалася дэманстрацыямі каля сцен парламента.

Парламент Грэцыі ухваліў закон, які дазваляе ўраду звольніць 15 тысяч чалавек у дзяржаўных структурах да канца 2014 года.

Гэтая рэформа была адной з умоў атрымання Грэцыяй чарговага траншу міжнароднай фінансавай дапамогі памерам 2 млрд даляраў.

Новы закон таксама паклаў канец практыцы пажыццёвага замацавання працоўнага месца, што, на думку крытыкаў, падтрымлівала «раздуць бюракратыю» ў Грэцыі.

Прыняцце законапраекта суправаджалася пратэстамі ля будынка парламента. На думку актывістаў, закон пагоршыць сітуацыю з беспрацоўем у краіне, якая ўжо знаходзіцца на беспрэцэдэнтным узроўні.

Каля 2000 дзяржаўных служачых будуць звольненыя ўжо да канца чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула