БЕЛ Ł РУС

Сурыкаў: Дарога для ажыццяўлення растваральна-разбаўляльных схем закрыта

29.04.2013 / 10:55

Прагалы ў заканадаўстве, якія дазвалялі ў 2012 годз ажыццяўляць «растваральна-разбаўляльныя схемы», ліквідаваны, паведаміў пасол Расійскай ФедэрацыіАляксандр Сурыкаў.

Ён удакладніў, што ўрэгуляванне пытання аб кампенсацыі стратаў расійскага бюджэту, выкліканых існаваннем такіх схем, знаходзіцца ў кампетэнцыі кіраўніцтва Беларусі і Расіі.

«Нам важна было закрыць пралаз у заканадаўстве, які дазваляў ажыццяўляць вядомыя растваральна-разбаўляльныя схемы.
І гэта зроблена — са згоды казахстанскага, беларускага і расійскага бакоў», — падкрэсліў Сурыкаў.

Пры гэтым ён растлумачыў, што з-за магчымага аднаўлення растваральных схем паліўны баланс у 2013 годзе падпісваецца паквартальна.

«Чаму баланс сёлета падпісваецца толькі на квартал? Мы памятаем тэму экспарту нейкіх растваральнікаў і разбавіцеляў, пра што шмат гаварылася летась.
Яна ўзнікла з ініцыятывы бізнесу і з’явілася з-за прагалаў у заканадаўстве Мытнага саюза. Мы не маглі ўзгадніць аб’ёмы паставак расійскай нафты ў Беларусь на год, бо прагалы ў заканадаўстве патрабавалі ліквідацыі, і на гэта спатрэбіўся пэўны час», — сказаў Сурыкаў.

Толькі ў красавіку 2013 года, удакладніў ён, былі ліквідаваны прагалы ў заканадаўстве па гэтым пытанні.

«На першы квартал мы ўзгаднілі аб’ём паставак нафты пры ўмове невыкарыстання гэтых схем, якія яшчэ маглі аднавіцца.
На працягу другога квартала будзе абмяркоўвацца падпісанне балансу на другую палову года», — паведаміў Сурыкаў.

Нагадаем, паміж Беларуссю і Расіяй дзейнічае пагадненне, якое рэгламентуе механізм збірання экспартных пошлін на нафтапрадукты, што вывозяцца з тэрыторыі Беларусі. Дакумент прадугледжвае, што Беларусь поўнасцю пералічвае ў расійскі бюджэт экспартныя пошліны на нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай нафты і экспартаваныя за межы Мытнага саюза. Аднак да апошняга часу растваральнікі і разбавіцелі не ўваходзілі ў пералік тавараў, пры экспарце якіх Беларусь павінна была пералічваць пошліны ў расійскі бюджэт. На думку назіральнікаў, гэтая акалічнасць выклікала рэзкае павелічэнне экспарту Беларуссю названай прадукцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула