БЕЛ Ł РУС

Прычына наезду электрычкі на перон у Мінску яшчэ высвятляецца

29.04.2013 / 12:29

КМ

Адміністрацыя Беларускай чыгункі пракаментавала суботняе здарэнне. Але прычына яго так і няясная: яна высвятляецца.

Нагадаем, электрацягнік мусіў адправіцца з Мінска да Аляхновіч 27 красавіка ў 17.27. Па словах пасажыраў, электрычка кранулася ўперад, а пасля здала назад. У выніку быў пашкоджаны перон. У электрычцы нязначна пагнуўся металічны шляхаачысціцель. Ніхто не пацярпеў.

Пасажыры адправіліся на Аляхновічы ў 17.52 на іншым электрацягніку. На графік руху цягнікоў гэты інцыдэнт не паўплываў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула