Чысты прыбытак «Газпрама» за год упаў на 10%
Чысты прыбытак найбуйнейшай газавай кампаніі свету «Газпрам» у 2012 г. упаў на 10% у параўнанні з папярэднім годам.
За 2012 год кампанія зарабіла $38 млрд у параўнанні з 44,15 млрд годам раней; знізіліся аб'ёмы экспарту, а выдаткі ўзраслі.
Маржу «Газпрама» скарацілі таксама плацяжы еўрапейскім кампаніям - вяртанне пакупнікам газу пераплат, якія ўзніклі ў выніку перагляду цэнаў.
Па дадзеных «Коммерсанта», першымі атрымальнікамі дысконту сталі французская GDF Suez, нямецкая Wingas, славацкая SPP, італьянская Sinergie Italiane, аўстрыйская Econgas і турэцкая Botas.