БЕЛ Ł РУС

Пакістан: Мушарафу пажыццёва забаранілі абірацца прэзідэнтам

30.04.2013 / 21:27

Вярхоўны суд у штаце Пешавар пажыццёва забараніў экс-лідару Пакістана Первезу Мушарафу балатавацца ў прэзідэнты. Былы прэзідэнт знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Раней суд не задаволіў апеляцыю Мушарафа на адмову зарэгістраваць яго для ўдзелу ў выбарах у маі.

Згодна з пастановай суда, Мушараф страціў права балатавацца ў прэзідэнты, бо на гэтай пасадзе ён распарадзіўся адправіць у адстаўку і затрымаць некалькі суддзяў,

а таксама двойчы прыпыняў дзеянне канстытуцыі.

Адвакаты Мушарафа заявілі, што будуць абскарджваць рашэнне Вярхоўнага суда.

Раней іншы суд падоўжыў тэрмін утрымання экс-прэзідэнта пад вартай па абвінавачванні ў датычнасці да забойства былога прэм'ер-міністра Беназір Бхута ў 2007 годзе.

Мушараф у сакавіку вярнуўся ў Пакістан з добраахвотнай высылкі, спадзеючыся ў маі прыняць удзел у выбарах на чале сваёй партыі Усепакістанская мусульманская ліга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула