Кубак Стэнлі. «Таронта» беларуса Грабоўскага стартаваў з паразы
Ва Усходняй канферэнцыі адбыўся першы матч стартавага раўнда Кубка Стэнлі.
«Бостан» на сваёй пляцоўцы перамог «Таронта» з лікам 4:1 (2:1, 2:0, 0:0) і павёў у серыі (да чатырох перамог). Міхаіл Грабоўскі правёў на лёдзе 15.25 хвілін, зрабіў 2 кідкі і зарабіў -2 па сістэме «+/-». Прычым «Таронта» закінуў першым.
***
«Таронра Мэйпл Ліўз» — 13-ціразовы ўладальнік галоўнага хакейнага трафея Паўночнай Амерыкі (больш толькі «Манрэаль» - 24), апошні раз заваёўваў Кубак Стэнлі ў 1967 г.,
а ў плэй-оф апошні раз гуляў толькі вясной 2004 г.
«Бостан» — уладальнік Кубка Стэнлі 2011 года.
Наступны матч каманды згуляюць у Бостане 4 мая, затым два паядынкі ў Таронта: 6 і 8 мая.