БЕЛ Ł РУС

У Віцебску дзве газеты з беларускімі назвамі зліваюць у адну з назвай па-расейску

3.05.2013 / 14:48

Nashaniva.com

Віцебскі аблвыканкам прыняў рашэнне аб’яднаць дзве дзяржаўныя газэты

У выніку зліцця рэдакцый абласных газет «Віцебскі рабочы» і «Народнае слова» будзе створана адно новае выданне «Витебские вести».

Выпуск «Витебских вестей» пачнецца з 1 ліпеня 2013 года, выданьне будзе выходзіць 3 разы на тыдзень, органам кіравання вызначанае ідэалагічнае ўпраўленне аблвыканкама.

Адначасова распрацоўваецца праект аб’яднання ў адзін холдынг і шэрагу цэнтральных дзяржаўных выданняў Беларусі.

«Віцебскі рабочы» выдаваўся з 1917 году, за савецкім часам быў цалкам беларускамоўным выданнем, але апошнім часам беларускамоўнай у ім засталася толькі назва. Як і ў «Народнага слова», якое было заснаванае ў 1990-м.

Назву «Віцебскія вести» насіла акупацыйная газэта часоў Другой сусветнай вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула