БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў праваслаўных з Вялікаднем

4.05.2013 / 10:45

Nashaniva.com

«Уваскрэсенне Хрыстова з'яўляецца для ўсяго хрысціянскага свету галоўным сімвалам сапраўднай ахвярнасці і ўсёдаравальнай любові. Вялікдзень заахвочвае вернікаў задумацца над сэнсам чалавечага быцця, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцяў, заснаваных на дабры, літасці і спачуванні», —гаворыцца ў віншаванні, размешчаным на афіцыйным сайце Лукашэнкі.

«У гэтыя светлыя вясновыя дні кожны імкнецца акружыць клопатам родных і блізкіх, падзяліцца з імі радасцю свята, падарыць цяпло душэўных адносін. Вялікдзень аб'ядноўвае людзей, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні на карысць сваёй Айчыны», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Няхай урачыстасць Уваскрэсення Хрыстова напаўняе нашы сэрцы верай і надзеяй, сцвярджае ў дамах і сем'ях мір і паразуменне», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула