БЕЛ Ł РУС

Някляеў: «Д’ябал - хлус і бацька хлусні, гэтыя словы рэдка ўспамінаюць у беларускіх храмах»

5.05.2013 / 12:24

Лідар кампаніі «Гавары праўду!», экс-кандыдат у прэзідэнты, пісьменнік Уладзімір Някляеў праз свой акаўнт у фэйсбук павіншаваў беларусаў, хто стаіць за праўду, з Вялікаднем.

Хрыстос уваскрос!

Чаму Ўваскрашэнне – найвялікшае свята? Бо гэта перамога Жыцця над смерцю. Перамога Дабра і Любові, якую ўвасабляе Бог, над злом і нянавісцю, якія ўвасабляе Д'ябал.

Які ён, Д'ябал? Для некага ён - як Вялікі чырвоны дракон Уільяма Блэйка, для некага - іншая пачвара.

Але ж ён можа выглядаць і не пачварным. Падобным да чалавека. Проста з барадой. Ці проста з вусамі.
Так што пытанне не ў тым, які ён, а ў тым, хто ён? Злодзей? Забойца? Клятваадступнік?.. І тое, і другое, і трэцяе, але вось што кажа Хрыстос вучням сваім:
«Д’ябал - хлус і бацька хлусні». Гэтыя словы Хрыста чамусьці рэдка ўспамінаюць сёння нават у храмах нашых...

Усіх, хто ў краіне хлусні, дзе валадарыць д’ябал, стаіць за праўду - з Вялікаднем!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула