БЕЛ Ł РУС

У Светлагорску ратавальнікі дасталі нагу малой дзяўчынкі з дзіцячай горкі

6.05.2013 / 09:51

112.by

Ратавальнікі дасталі з металічнай канструкцыі дзіцячай горкі нагу дзяўчынкі.

Паведамленне пра здарэнне на дзіцячай пляцоўцы ў мікрараёне Маладзёжным у Светлагорску паступіла ўдзень 5 мая.

Падчас катання з дзіцячай горкі пяцігадовай дзяўчынцы заціснула нагу паміж металічнымі элементамі.

Работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнага інструмента дасталі ножку. Медыцынскі агляд выявіў, што дзіця не пацярпела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула