Абсалютнае вар'яцтва! «Барусія» атрымала 500 тысяч заявак на квіткі на фінал Лігі чэмпіёнаў
Фінал пройдзе 25 мая на «Уэмблі».
Кіраўніцтва дортмундскай «Барусіі» апублікавала звесткі пра атрыманыя заяўкі на квіткі на фінал Лігі чэмпіёнаў. Колькасць запытаў перавысіла 500 тысяч.
«Абсалютнае вар'яцтва», — пракаментавала прэс-служба «Барусіі» неверагодны попыт на квіткі.
У фінале Лігі чэмпіёнаў, які пройдзе 25 мая на лонданскім стадыёне «Уэмблі», «Барусія» згуляе з мюнхенскай «Баварыяй». Квота УЕФА, выдзеленая «Барусіі», - 24.042 білеты, і 500 тысяч чалавек, якія заявілі пра жаданне атрымаць запаветны квіток,Ю прымуць удзел у латарэі, якая і вызначыць, хто адправіцца на фінал.