БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра супрацоўніцтва з Расіяй: Мы будзем рабіць усё, каб абараніць нашу Айчыну

6.05.2013 / 11:58

Аляксандр Лукашэнка адзначае высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у сферы бяспекі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым.

«У нас, у Беларусі і Расіі, ёсць яшчэ адна магчымасць на вельмі высокім узроўні абмеркаваць пытанні бяспекі і ваеннага супрацоўніцтва. Мы гэта не ўтойваем.

Мы будзем абмяркоўваць гэтыя пытанні, рабіць усё, каб абараніць нашу Айчыну, агульную абаронную прастору. У гэтым плане мы дастаткова далёка прасунуліся, і такіх прасунутых адносін у галіне бяспекі з іншымі краінамі ні ў вас, ні ў нас няма. Гэта самае цеснае і ўзорнае супрацоўніцтва», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула