БЕЛ Ł РУС

Францыя праваліла запуск балістычнай ракеты

6.05.2013 / 12:09

СГ

Няўдачай скончыўся навучальны пуск французскай балістычнай ракеты М51 з борта атамнай падлодкі. Ракета ўзарвалася неўзабаве пасля запуску, паведамляе французская газета Le Figaro.

Падчас выпрабаванняў ракета не несла баявога зарада. Што магло паслужыць прычынай самаразбурэння ракеты, у ведамстве не растлумачылі.

Запуск быў ажыццёўлены з атамнай падводнай лодкі Vigilant S618. У выпадку паспяховага пуску ракета павінна была ўпасці ў водах Паўночнай Атлантыкі за некалькі сотняў кіламетраў ад берага.

М51 - найноўшая французская цвёрдапаліўная балістычная ракета, якая размяшчаецца на падводных лодках. Распрацоўкі яе пачаліся ў пачатку 1990-х. На ўзбраенне ў Францыі яна была прынята ў 2010.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула