БЕЛ Ł РУС

Масавае затрыманьне хадэкаў у Берасьці

19.08.2007 / 17:13

Барыс Гарэцкі

абноўлена 22.45

У памяшканьне, дзе праходзіла сустрэча Аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, уварваліся міліцыянты і арыштавалі ўсіх прысутных, спасылаючыся на тое, што, паводле інфармацыі, у памяшканьні адбываецца сход вядомай бандыцкай групоўкі..

У горадзе над Бугам затрымалі некалькі дзясяткаў сходу БХД. Іх палічылі вядомай бандыцкай групоўкай.

Прыкладна а 16.30 у памяшканьне, дзе праходзіла сустрэча Аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, уварваліся міліцыянты і арыштавалі ўсіх прысутных, спасылаючыся на тое, што, паводле інфармацыі, у памяшканьні адбываецца сход вядомай бандыцкай групоўкі.

Адразу ж пасьля гэтага міліцыянты літаральна загрузілі ўсіх прысутных (каля 40 чалавек) у міліцэйскія машыны й даставілі ў Савецкі РАУС Берасьця. Цяпер у затрыманых бяруць тлумачэньні. Паўла Севярынца, які таксама ўдзельнічаў у сходзе, міліцэйскае кіраўніцтва прымусіла застацца ў памяшканьні, дзе адбываўся сход, каб прысутнічаць пры ператрусе. Калі Павал спрабаваў стэлефанавацца з журналістамі, намесьнік начальніка РУУС Сьцяпанаў забраў у палітыка тэлефон.

* * *

На затрыманых у Берасьці прыхільнікаў аргкамітэту БХД складаюць пратаколы за ўдзел у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пра гэта Хрысьціянскаму праваабарончаму дому паведаміў Андрэй Любянчук.

Варта адзначыць, што сустрэча адбывалася ў памяшканьні берасьцейскай ўправы Партыі БНФ і была ўзгодненая з кіраўніцтвам арганізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула