БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах актывістка АГП выйшла да ўнівермага з партрэтам зніклага міністра Захаранкі

8.05.2013 / 08:38

СГ

Фота радыё Свабода.

Анжэла Камбалава прастаяла паўгадзіны. Потым да яе падышлі міліцыянты і перпапісалі пашпартныя звесткі. А калі жанчына сыходзіла, яе затрымалі.

Камбалава ўзначальвае баранавіцкую суполку Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Генерал Юрый Захаранка знік 14 гадоў таму. Гэта было першае з шэрагу выкраданняў дзеячоў апазіцыі.

Актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі, у якую ўваходзіў Захаранка, падалі 60 заявак на пікеты яго памяці ва ўсёй краіне. Ні на адзін улады не далі дазволу, хоць у краіне існуюць канстытуцыйныя правы на свабоду слова і свабоду сходу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула