БЕЛ Ł РУС

Сірыя засталася без інтэрнэту

8.05.2013 / 9:24

Бі-Бі-Сі

У Сірыі адрэзны доступ у інтэрнэт. Пра гэта сведчыць рэзкае падзенне трафіку з краіны.

Карпарацыя Google паведаміла, што няма доступу да ўсіх яе сэрвісаў на тэрыторыі Сірыі ад 20:00 па Грынвічу 7 мая. Кампанія Umbrella Security Labs зафіксавала рэзкае падзенне ўваходнага і сыходнага трафіку з гэтай краіны.

«Здаецца, што Сірыя амаль знікла з інтэрнэту», — напісаў у блогу галоўны дырэктар па тэхналогіях Umbrella Security Labs Дэн Хабард.

Інтэрнэт знікаў у Сірыі апошні раз у лістападзе 2012 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула