БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска матацыкліст выбіў галавой задняе шкло мікрааўтобуса — фотафакт

8.05.2013 / 13:23

ДТЗ адбылося 8 мая ў 8.40 на праспекце Незалежнасці каля дома № 93. Кіроўца мікрааўтобуса спыніўся ў аўтамабільным патоку ў чацвёртай паласе руху.
Раптам у яго ўрэзаўся 29-гадовы матацыкліст, які галавой выбіў задняе шкло «Фальксвагена». Паводле папярэдняй інфармацыі, матацыкліст не змог своечасова затармазіць.

У выніку ДТЗ байкер атрымаў пералом рукі і быў шпіталізаваны. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Гэта трэцяе ДТЗ у Мінску за гэты год з удзелам матацыклістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула