БЕЛ Ł РУС

Затрыманы зноў Павел Вінаградаў: у 6:45 раніцы па яго прыйшла міліцыя

9.05.2013 / 09:37

Супрацоўнікі УУС Маскоўскага раёна Мінска Лістападаў і Лужынскі прычын затрымання не паведамілі.

Нагадаем, што з папярэдніх «сутак» лідар моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» вызваліўся толькі 4 траўня. Сваё вызваленне з ізалятара, куды трапіў за несанкцыянаваную акцыю ў падтрымку Мікалая Статкевіча, Вінаградаў ператварыў у невялікі перфоманс — заклікаў сустрэць яго лідараў апазіцыйных партый і рухаў.

Чарговая ініцыяваная Вінаградавым акцыя па сустрэчы «сутачніка» Уладзіміра Яроменка павінна адбыцца сёння — 9 траўня.

Напярэдадні новага затрымання Павел Вінаградаў даў вялікае інтэр’в’ю Еўрарадыё і патлумачыў ідэю сваіх акцый — «Калі табе няма трыццаці, то цябе ніхто не слухае»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула