БЕЛ Ł РУС

Кэры: Асад не ўвойдзе ў пераходны ўрад Сірыі

9.05.2013 / 12:50

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры, кажучы аб вырашэнні сірыйскага канфлікту з улікам меркаванняў усіх бакоў, заявіў, што на думку ЗША, Башар Асад не будзе прымаць удзелу ў працы пераходнага ўрада Сірыі.

Ён зрабіў гэтую заяву на сустрэчы з міністрам замежных спраў Іарданіі Насерам Джауду ў Рыме.

Кэры таксама раскрыў інфармацыю аб памеры дадатковай гуманітарнай дапамогі, якую ЗША накіроўвае сірыйскім бежанцам. Ён назваў лічбу ў 100 млн даляраў, заўважыўшы, што палова гэтай сумы пойдзе ў Іарданію, якая з цяжкасцю спраўляецца з прытокам уцекачоў з ахопленай вайной Сірыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула