БЕЛ Ł РУС

Беларусь — Нарвегія — 1:3

11.05.2013 / 23:24

Nashaniva.com

Тэарэтычныя шанцы на плэй-оф страчаныя.

Зборная Беларусі пацярпела на чэмпіянаце свету па хакеі чацвертую паразу. У суботу, 11 мая, у Стакгольме беларусы прайгралі Нарвегіі з лікам 1:3 (0:1, 0:1, 1:1).

Беларусы без варыянтаў прайгравалі 0:3, і толькі пры канцы трэцяга перыяду Аляксандр Кулакоў закінуў адну шайбу. Перавага нарвежцаў у першым і другім перыядах была проста каласальная.

На чэмпіянаце нашай зборнай засталося правесці дзве гульні: у панядзелак са зборнай Даніі, і ў аўторак з лідарамі групы - Швейцарыяй.

Беларусы страцілі нават тэарэтычныя шанцы на плэй-оф, праўда, і элітны дывізіён яны не пакінуць, бо на наступны год чэмпіянат свету пройдзе ў Мінску.

Становішча камандаў: Швейцарыя - 14 (5 гульняў), Канада - 13 (5), Швецыя - 12 (6), Нарвегія - 9 (5), Чэхія - 8 (5), Беларусь, Данія - 3 (5), Славенія - 1 (6).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула