БЕЛ Ł РУС

Макея не пусцілі ў ЗША?

13.05.2013 / 20:07

Кіраўнік беларускага МЗС паляцеў з Лукашэнкам у Арменію.

Праваруч Лукашэнкі сядзіць Макей у Ерэване

Уладзімір Макей, які знаходзіцца пад дзеяннем міжнародных санкцый, 13 мая павінен быў наведаць Нью-Ёрк для ўдзелу ў сустрэчы, якая арганізавана ААН і прысвечана супрацьдзеянню гандлю людзьмі.

Таксама павінна была адбыцца яго сустрэча з генеральным сакратаром арганізацыі Пан Гі Мунам. Аднак у апошні момант стала вядома аб адмене паездкі. Замест Нью-Ёрка Макей адправіўся разам з беларускім кіраўніком у Арменію.

Беларусь у Нью-Ёрку прадстаўляе яго намеснік Валянцін Рыбакоў.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі мяркуе, што прычыны адмены візіту міністра замежных спраў Беларусі заключаецца ў прынцыповай пазіцыі ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула