БЕЛ Ł РУС

У офісах буйных нафтавых кампаній Еўропы прайшлі ператрусы

16.05.2013 / 9:6

СГ

Пад падазрэнне Еўрасаюза трапілі Shell, Statoil ды іншыя кампаніі.

Антыманапольныя органы Еўракамісіі западозрылі іх у змове. Кампаніі нібыта падавалі скажоныя звесткі пра кошт нафты агенцтву «Платс» — адной з найбольш паважаных у свеце крыніц інфармацыі пра энергетыку. Такім чынам нафтавыя кампаніі нібыта спрабавалі маніпуляваць цэнамі на рынку нафты і біяпаліва.

Еўракамісія, аднак папярэджвае, што сам факт расследавання яшчэ не даказвае віну кампаній. І пакуль рана сцвярджаць, што яны парушылі прынцыпы свабоднай канкурэнцыі.

Калі ўсё ж іх віна будзе даказана, іх чакаюць шматмільярдавыя штрафы і ўдар па рэпутацыі. У офісах кампаніі Gunvor, якая належыць людзям, блізкіх да Уладзіміра Пуціна, ператрусаў не адбылося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула