БЕЛ Ł РУС

У Пінску з’явіцца музей Ракетных войск стратэгічнага прызначэння СССР

16.05.2013 / 10:38

Пры падтрымцы Генеральнага консульства Расійскай Федырацыі ў Пінску ствараецца музей Ракетных войск стратэгічнага прызначэння СССР, якія размяшчаліся на тэрыторыі Беларусі да 1990 года.
Вялікае памяшканне пад экспазіцыю прадставіла гарадская сярэдняя школа № 3. Ініцыятыву праявілі ветэраны Ракетных войск стратэгічнага прызначэння.

Праз гэты род войска прайшлі тысячы беларусаў, якія ў далейшым сталі вядомымі вайсковымі і грамадска-палітычнымі дзеячамі не толькі ў Беларусі. З гэтай прычыны было вырашана ўвекавечыць памяць для нашчадкаў стварэннем адмысловага музея.

На сёння ніякай матэрыяльнай спадчыны ад ракетных войск стратэгічнага прызначэння ў Беларусі не засталося, з 1989 года пачалася ліквідацыя і працэс утылізацыі,
узгадвае адзін з ініцыятараў музея Леў Злобін: «Увесь комплекс быў спачатку перададзены Міністэрству абароны Беларусі, часцям, якія знаходзіліся ў Пінску, пасля ўсё гэта было знішчана. Тэхніка ваеннага кірунку была знішчана, некаторыя аўтамабілі былі перададзены народнай гаспадарцы. Фактычна ў дадзены момант ад комплекса нічога не засталося».
У фондах музея ўжо налічваюцца сотні экспанатаў, асабістых рэчаў жаўнераў і афіцэраў, кожны ахвотны можа перадаць у экспазіцыю рэч, звязаную з гэтым родам войск, звязаўшыся з ветэранскай арганізацыяй у Пінску. Адкрыццё музея плануецца ў канцы лета — пачатку восені.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула