БЕЛ Ł РУС

Мядзведзеў заклікаў Беларусь і Казахстан абараняць МС ад шэрага імпарту

16.05.2013 / 12:59

Урад Расіі занепакоены ростам шэрага імпарту ў краіны Мытнага саюза. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў 16 мая падчас пасяджэння кабінета міністраў.

«Мы павінны старацца абараняць увесь знешні контур Мытнага саюза і сумесна з нашымі партнёрамі мінімізаваць рызыкі шэрага імпарту. Гэта ёсць, і аб’ёмы гэтага імпарту, на жаль, узрастаюць і моцна нас насцярожваюць. Нам з гэтай праблемай не справіцца самастойна, тут мы павінны дзейнічаць толькі разам з Беларуссю і Казахстанам», — сказаў ён.

Мядзведзеў таксама дадаў, што разгляданы на пасяджэнні праект асноўных кірункаў мытна-тарыфнай палітыкі на 2014–2016 гады прагназуе дынаміку імпартных і экспартных пошлін на бліжэйшыя гады, улічвае далейшую ўніфікацыю мытных працэдур у межах Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана, прадугледжвае ўдасканальванне тарыфнага рэгулявання на наднацыянальным узроўні. Паводле яго слоў, дзяржавы Мытнага саюза будуць імкнуцца праводзіць адзіную гандлёвую палітыку ў дачыненні да трэціх краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула