БЕЛ Ł РУС

Toyota стала самай дарагой прыватнай кампаніяй Азіі

16.05.2013 / 14:16

Японскі аўтамабільны канцэрн Toyota абагнаў па капіталізацыі паўднёвакарэйскі Samsung, стаўшы самай дарагой прыватнай кампаніяй у Азіі.
Па выніках таргоў у чацвер, 16 мая, капіталізацыя Toyota склала 217 млрд даляраў, у той час як Samsung каштаваў 198,32 млрд даляраў.

Акцыі Toyota скончылі таргі на узроўні ў 6,45 ены, за дзень яны выраслі на 0,16%. Год таму акцыі аўтамабільнага канцэрна гандляваліся па 3,165 ены за штуку, за апошні год яны выраслі больш чым у два разы.

Каштоўныя паперы японскай кампаніі даражэюць на фоне станоўчых фінансавых справаздач. Па выніках мінулага года кампанія атрымала прыбытак у 1,3 трыльёна ен (каля 13 мільярдаў даляраў), што стала рэкордам за апошнія пяць гадоў. Гэта ў 3,7 разы больш вынікаў мінулага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула