Бяляцкага на паўгода пазбавілі прадуктовых перадачаў
16 мая жонка палітвязня Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года, Наталля Пінчук наведала бабруйскую калонію, дзе трымаюць яе мужа.
Сп. Пінчук мела намер перадаць рэчавую перадачу і даведалася, што у сакавіку да жніўня мужа пазбавілі права на харчовыя перадачы.
«За якое парушэнне яго пакаралі, мне невядома, ды я і не цікавілася. Гэта рытарычнае пытанне — за што? Прычыну знойдуць».
Паводле Наталлі Пінчук, Алесь Бяляцкі тэлефанаваў дамоў у пачатку мая. У лістах, якія ад яго даходзяць, ён звычайна ні на што не скардзіцца.