БЕЛ Ł РУС

Фінал еўракубка: мінскаму СКА застаўся маленькі крок

18.05.2013 / 23:01

nn.by

Гандбольны СКА перамог у гасцях у першым матчы фіналу Кубка выкліку (трэці па значнасці еўрапейскі турнір) люксембургскі «Эш» з лікам 31:26.

Ад 1976 г. СКА трэніруе Спартак Пятровіч Мірановіч, пад яго кіраўніцтвам клуб заваяваў пяць еўракубкаў.

Барыс Пухоўскі закінуў 11 мячоў, Сяргей Шыловіч -- 7

Матч у адказ пройдзе праз тыдзень, у суботу на «Мінск-Арэне» (пачатак а 18-й).

Мінскі СКА — шасціразовы чэмпіён СССР і дзесяціразовы чэмпіён Беларусі — бярэ ўдзел у 29-м еўрапейскім турніры. Клуб пяць разоў перамагаў у еўракубках, праўда, за часамі СССР: Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990) і два Кубкі кубкаў (1983, 1988). Але апошні раз СКА гуляў у фінале еўракубкаў у далёкім 1993 г.

СКА у адрозненне ад «Дынама» і БГК не мае ў сваім складзе легіянераў і амаль тры дзесяцігоддзі клуб узначальвае Спартак Мірановіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула