БЕЛ Ł РУС

«Коммерсант»: Нафтавы ланцужок застанецца кароткім

22.05.2013 / 10:10

МБ

«Расія збіраецца працягнуць практыку квартальных пагадненняў з Беларуссю па пастаўках нафты. Па словах кіраўніка Мінэнерга Аляксандра Новака, дамоўленасць аб пастаўках на трэці квартал павінна быць дасягнута да 15 чэрвеня. Між тым яшчэ ў сярэдзіне сакавіка спадар Новак разлічваў, што наступнае пагадненне з Беларуссю будзе тычыцца 2013 года ў цэлым», — нагадвае расійская газета «Коммерсант».

Выданне адзначае, што нафтавыя перамовы цесна звязаныя з «перспектывамі прыватызацыі ў Беларусі і стварэння супольных кампаній».

Учора ў Маскве пабывала беларуская дэлегацыя на чале з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Вынікі перамоваў пакуль невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула