Этна-джаз пад піяніна ў кнігарні «логвінаЎ» — 27 мая
27 мая (панядзелак) на «Нулявым кніжным кіламетры» заспявае і зайграе лідарка гурту АKANA Ірэна Катвіцкая.Этна-спявачка і піяністка прадставіць свой новы сольны альбом Ethno fantasia.
Пасля невялічкага выступу можна будзе падачыняцца са спявачкай і атрымаць ад яе аўтограф.
Кнігарня «ЛогвінаЎ» (Мінск,
***
Крыху пра альбом Ethno fantasia. Уважлівы слухач тут знойдзе элементы джаза і мінімалізма, раяль эпохі мадэрна, вакал, этнічна напоены адценнямі ад шэпта да крыку, ад калыханкі да горачнай малітвы, а таксама гаману розных беларускіх дыялектаў.