БЕЛ Ł РУС

Спуск па рацэ на лодках ва ўшанаваньне подзьвігу Надзеі Дземідовіч

23.08.2007 / 16:51

www.zbma.net

25 жніўня, у суботу, Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) праводзіць чарговую акцыю па ўшанаваньню подзьвігу беларусаў і беларусак, якіх ня здолеў зламаць злачынны савецкі рэжым.

Яна не скарылася і не стала на калені перад чужынцамі і мы памятаем пра яе!

25 жніўня, у суботу, Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) праводзіць чарговую акцыю па ўшанаваньню подзьвігу беларусаў і беларусак, якіх ня здолеў зламаць злачынны савецкі рэжым.

Адбудзецца спуск па рацэ Дэлавар на лодках. Будуць зачытаны ўспаміны спадарыні Надзеі Дземідовіч, таксама сабраная дапамога для яе.

Праграма:

Субота: выезд у ранку, каля 11 раніцы пачатак спуску па рацэ, начоўка ў лягеры

Нядзеля: абед, вяртаньне дадому

Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы заклікае амэрыканскую моладзь з Беларусі далучацца да акцыі.

Па пытаньнях ўдзелу кантактавацца www.zbma.net , Svetlyachok10@yahoo.com

Дземідовіч Надзея Раманаўна, вязень ГУЛАГу, удзельніца Кенгірскага паўстаньня 1954. Нарадзілася 24.02.1927 на Слонімшчыне. З восені 1941 вучылася ў Слонімскай беларускай прагімназіі. Сяброўка СБМ. У сьнежні 1944 пад час масавых арыштаў сябраў СБМ у Слоніме перайшла на нелегальнае становішча. Хавалася да 1949, калі была арыштавана ў Казахстане. У баранавіцкай турме Д. жорстка катавалі. Была асуджаная на 25 гадоў лягероў. Удзельніца Кенгірскага паўстаньня вязьняў 16.05-26.06.1954.

Жыве ў Калодзішчах пад Менскам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула