БЕЛ Ł РУС

У Брэсце стартуе міжнародны злёт байкераў

23.05.2013 / 14:58

ХІІІ міжнародны брэсцкі байк-фестываль пройдзе з 24 па 26 мая. Арганізатары чакаюць, што на злёт прыедуць каля тысячы матацыклістаў з Беларусі, краін Заходняй Еўропы і СНД.

Адкрыццё фестывалю адбудзецца 24 мая ў аздараўленчым цэнтры «Арляня». Там жа вечарам пройдзе канцэрт. Асноўная ж праграма разлічана на 25 мая. Калона матацыклістаў праедзе цераз увесь Брэст: ад стэлы на ўездзе ў горад да Брэсцкай крэпасці. Каля яе сцен пройдзе байк-парад мотатэхнікі, пасля чаго ўдзельнікі мерапрыемства ўскладуць кветкі да Вечнага агню.

Вечарам у «Арляняці» працягнецца вялікая канцэртная праграма, для гасцей фестывалю сыграюць такія папулярныя гурты, як «Крамбамбуля», «Дай Дарогу!» і іншыя.
Таксама ў праграме вечара салют, фаер-шоу і стрыптыз.

Па традыцыі ініцыятарам міжнароднага мотазлёту ў Брэсце стала гарадская грамадская арганізацыя «Мотаклуб «Залатое Крыло».

Упершыню байк-фестываль прайшоў на тэрыторыі брэсцкага рэгіёну ў 2000 годзе. Тады ў ім узялі ўдзел усяго 200 матацыклістаў.

Brest Bike Festival International афіцыйна ўключаны ў каляндар мерапрыемстваў Еўрапейскай федэрацыі GoldWing.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула