БЕЛ Ł РУС

КамАЗ сутыкнуўся з пасажырскім цягніком: рух у паўднёвым напрамку ад Магілёва спынены + фота

23.05.2013 / 21:41

У Магілёўскім раёне ў выніку сутыкнення пасажырскага цягніка з аўтамабілем «КамАЗ» прыпынены чыгуначны рух.

Сёння каля 17.00 на пераездзе ля пасёлка Буйнічы пад Магілёвам два чалавекі загінулі пры сутыкненні пасажырскага цягніка Санкт-Пецярбург — Днепрапятроўск з аўтамабілем-бетонамяшалкай «КамАЗ». З рэек сышоў лакаматыў цягніка.

Загінулі кіроўца і пасажыр грузавіка. Таксама лёгкія траўмы атрымалі два машыністы цягніка. Ім шпіталізацыя не спатрэбілася.

«Рух на гэтым участку пуці часова прыпынены», — паведамілі ва ўпраўленні МНС. Мяркуецца, што на яго аднаўленне спатрэбіцца каля чатырох гадзін.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, з рэек таксама з’ехалі чатыры вагоны. Кіраўніцтва чыгункі прыняло рашэнне выдзеліць іншы састаў для перавозкі пасажыраў цягніка, які пацярпеў крушэнне. Паводле папярэдняй прычыны, ДТЗ адбылося з-за таго, што вадзіцель аўтамабіля выехаў на пераезд, нягледзячы на забаронны сігнал святлафора. Распачата крымінальная справа паводле артыкула аб парушэнні правіл дарожнага руху, якое пацягнула смерць двух і больш чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула