БЕЛ Ł РУС

Надпіс «Дворец независимости» на новай рэзідэнцыі знік — фота

24.05.2013 / 14:36

Фота Сяргея Гудзіліна

Некалькі дзён таму пачаўся мантаж літар на фасадзе новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Валатоўскіх памераў надпіс «Палац Незалежнасці» на ёй быў на расейскай мове. Але пасля ўчорашняй публікацыі гэтага факту «Нашай Нівай» літары былі дэмантаваны. Будзе надпіс па-беларуску?

Магчыма, што дэмантаж пачаўся нават раней за нашу публікацыю. Калі прыгледзецца, на сцяне ўжо відны сляды знятых літараў.

Так фасад выглядае сёння ў пятніцу.

Учарашняе фота з галоўнага фасада «Палаца Незалежнасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула