БЕЛ Ł РУС

Сіліцкі: «Я б паглядзеў, як паставіліся польскія ўлады, калі б хтосьці зь Беларусі прыехаў у Гайнаўку на 17 верасьня»

23.08.2007 / 11:57

Палітоляг Віталь Сіліцкі пра забарону ўезду ў Беларусь Туску ды іншых польскім палітыкам на сьвяткаваньне Дня Войска Польскага.

Палітоляг Віталь Сіліцкі пра забарону ўезду ў Беларусь Туску ды іншых польскім палітыкам на сьвяткаваньне Дня Войска Польскага.

«Хачу зазначыць, што паездка польскіх палітыкаў на сьвяткаваньне гэтага дня выклікае сур’ёзныя пытаньні. Я б паглядзеў, як бы паставіліся польскія ўлады, калі б хтосьці зь беларускіх парлямэнтароў прыехаў бы ў Гайнаўку на сьвяткаваньне ўзьяднаньня Заходняй Беларусі з Усходняй. Тая дата, на сьвяткаваньне якой хацелі прыехаць польскія парлямэнтары, зьвязана з ключавой падзеяй у сучаснай гісторыі Польшчы. Але яна зьвязана з адной з найвялікшых нацыянальных катастрофаў у гісторыі Беларусі ў ХХ стагодзьдзі.

Хаця мяркую, што гэта не было прычынай забароны ўезду з боку беларускіх уладаў, бо яны ня мысьляць такімі нацыянальнымі катэгорыямі. Але пытаньне тут ёсьць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула