БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах ураган зваліў мураваны франтон дома, ёсць пацярпелыя

27.05.2013 / 17:18

«Intex-press»; nn.by

Фота Дзмітрыя Сіповіча.

Фота Глеба Столяра.

Фота Глеба Столяра.

Фота Глеба Столяра.

«Я збіраўся на працу, чую — грукат. На балкон выйшаў, а там такое! — расказаў газеце «Intex-press» адзін з жыхароў дома № 8 на вуліцы Леніна. — Праз пяць хвілін »хуткая» прыехала».

Прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў паведаміў «Нашай Ніве», што, меркавана, праз моцны парыў ветру адбылася падзенне франтона чатырохпавярховага будынка, які ў дадзены момант знаходзіцца на рэканструкцыі. У выніку здарэння пацярпелі дзве жанчыны. Яны былі дастаўленыя ў бальніцу. Пасля агляду іх адпусцілі дамоў.

Глядзі таксама: МНС рэкамендуе: Як паводзіць сябе ў часе залевы, граду і моцнага ветру

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула