БЕЛ Ł РУС

Пасольства Францыі 30 чэрвеня спыняе выдачу віз у Іспанію

28.05.2013 / 09:13

30 чэрвеня пасольства Францыі ў Беларусі спыняе выдачу віз грамадзянам Беларусі, якія накіроўваюцца ў Іспанію.
Гэту інфармацыю пацвердзіў дырэктар дэпартамента па справах французаў за мяжой і консульскіх пытаннях МЗС Францыі Франсуа Сан-Палем падчас сустрэчы 27 мая з паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам, паведамляе прэс-служба беларускага пасольства.

Прадстаўнік МЗС Францыі паведаміў, што ў Мінску плануецца адкрыць візавы цэнтр Іспаніі,

і выказаў надзею, што змяненне парадку атрымання віз грамадзянамі Беларусі, якія накіроўваюцца ў Іспанію, не пагоршыць існыя на гэты час умовы адкрыцця іспанскіх віз.

У 2012 годзе пасольствам Францыі ў Беларусі выдадзена прыкладна 20 тыс. віз, пасольствам Беларусі — каля 6 тыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула